28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Додзіг прабіліся ў паўфінал турніру ў ЗША

Мірны і Додзіг прабіліся ў паўфінал турніру ў ЗША

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і харват Іван Додзіг прабіліся ў паўфінал парнага разраду на турніры ў амерыканскім Мемфісе.

Мінулай ноччу беларуска-харвацкі дуэт, пасеяны на гэтых спаборніцтвах пад першым нумарам, падолеў у чвэрцьфінальным матчы аўстралійца Джона-Патрыка Сміта і Майкла Вінуса з Новай Зеландыі ў двух сэтах - 6:3, 6:4, піша БелТА.

У гульні першага раўнда Максім Мірны і Іван Додзіг ва ўпартай барацьбе падолелі амерыканцам Нікаласа Манро і шведа Ёхана Брунстрэма - 7:5, 7:6 (9:7), а ў матчы за выхад у фінал будуць спаборнічаць з пераможцам сустрэчы паміж нямецкай парай Бэнджамін Бэкер/Дамінік Меферт і інтэрнацыянальным тандэмам Марыуш Фірстэнбэрг (Польшча)/Сант'яга Гансалес (Мексіка).

У мінулыя гады Максім Мірны двойчы запар станавіўся трыумфатарам гэтых спаборніцтваў - у 2011 і 2012 гадах, гуляючы ў дуэце з канадскім тэнісістам Даніэлем Нестарам. А ўсяго Мірны, якому зараз 37 гадоў, 48 разоў перамагаў на турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў у парным разрадзе з рознымі партнёрамі. Апошнім разам ён дамогся поспеху ў кастрычніку 2013 года, перамогшы разам з румынам Харыем Тэкау турнір у Пекіне.

Цяперашнія спаборніцтвы ў Мемфісе завершацца 15 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках