28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы: ЕЗ павінен быць гатовы да зрыву Менскіх пагадненняў

1
Прэм'ер Польшчы: ЕЗ павінен быць гатовы да зрыву Менскіх пагадненняў

З панядзелка ўваходзяць у дзеянне санкцыі супраць РФ, і Еўракамісія рыхтуе сцэнар на выпадак, калі пагадненне парушыць Расея.

Еўразвяз пастанавіў зацвердзіць прынятыя раней санкцыі ў дачыненні да Расеі і рыхтуе новыя на выпадак зрыву Менскіх пагадненняў ад 12 лютага, паведаміла прэм'ер-міністарка Польшчы Эва Копач, паведамляе PAP.

«З панядзелка ўваходзяць у дзеянне санкцыі, якія былі ўзгодненыя на апошнім пасяджэнні міністраў замежных спраў ЕЗ. Акрамя таго, Еўракамісія рыхтуе сцэнар для так званых «неспрыяльных умоў». Калі высветліцца, што пагадненне парушанае расейскім бокам, то Еўракамісія павінна быць гатовай да прыняцця чарговых санкцый», - сказала прэм'ер.

Яна назвала Менскія пагадненні «далікатнымі» і заявіла аб неабходнасці ўмацаваць іх жыццяздольнасць адзінай еўрапейскай пазіцыяй, піша gordonua.com.

«Трэба рашуча падкрэсліць адзінства Еўропы, паказаць, што ўсе краіны ЕЗ будуць стаяць на варце рэалізацыі гэтага пагаднення», - падкрэсліла Копач.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што лідары Еўразвязу папрасілі Еўракамісію падрыхтаваць дадатковыя санкцыі, якія могуць быць уведзеныя ў дачыненні да Расеі.

Фота: Anadolu Agency

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках