28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутату» замянілі крымінальную адказнасць штрафам

8
«Дэпутату» замянілі крымінальную адказнасць штрафам

Справа супраць «дэпутата» Светлагорскага райсавета дэпутатаў і былога дырэктара індустрыяльнага каледжа Фёдара Скурчаева спыненая.

У адпаведнасці з артыкулам 86 КК, асоба, якая ўпершыню ўчыніла злачынства, якое не мае вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкае злачынства, і сплаціла шкоду, альбо выплаціла суму прыбытку, атрыманую злачынным шляхам, альбо іншым чынам выправіла шкоду, учыненую злачынствам, можа быць вызваленая ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці, калі будзе прызнана, што яе выпраўленне магчымае без выкарыстання пакарання або іншых захадаў крымінальнай адказнасці, піша БелаПАН.

Да Фёдара Cкурчаева суд ужыў захады адміністрацыйнага спагнання і аштрафаваў на 20 базавых адзінак (3,6 млн рублёў).

Дырэктар індустрыяльнага каледжа абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў - парушэннях падчас закупкі лесаматэрыялаў і выкарыстанні маёмасці каледжа ў карыслівых мэтах. У мінулым годзе дырэктар каледжа падаў прашэнне аб памілаванні, цалкам кампенсаваў шкоду, актыўна супрацоўнічаў са следствам, прызнаў віну, меў станоўчыя характарыстыкі.

Цяпер ён ужо не з'яўляецца дырэктарам каледжа, але застаецца «дэпутатам» райсавета - старшынём сталай мандатнай камісіі ў пытаннях мясцовага самакіравання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках