28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Няма ўпэўненасці ў выкананні менскіх дамоўленасцяў

3
Парашэнка: Няма ўпэўненасці ў выкананні менскіх дамоўленасцяў

Прэзідэнт Пятро Парашэнка заяўляе, што няма ўпэўненасці ў тым, што менскія дамоўленасці будуць выконвацца.

Пра гэта ён сказаў у навучальным цэнтры Нацыянальнай гвардыі ў Новых Пятроўцах Кіеўскай вобласці, паведамляе УНІАН.

"Мы здалелі дасягнуць дамоўленасцяў, якія даюць надзею, што падзеі ў Данбасе з гарачай стадыі пяройдуць у стан палітычнага ўрэгулявання. Я хачу, каб ні ў кога не было ніякіх ілюзій і каб я не рабіў ўражання наіўнага чалавека. Нам да міру яшчэ ой як далёка. І цвёрдай упэўненасці, што ўмовы міру, якія падпісаныя ў Менску, цвёрда будуць выконвацца, няма ні ў каго. Але асаблівасць учорашніх дамоўленасцяў - што перамовы праводзіліся не ў рамках трохстаронняй кантактнай групы, а беспасярэдне прэзідэнтам Францыі, прэзідэнтам Украіны, канцлеркай Нямеччыны з прэзідэнтам РФ Пуціным. І ёсць надзея, што з гэтага часу, усё ж, сітуацыя пойдзе шляхам дээскалацыі, спынення агню, адводу цяжкай зброі, і менавіта гэты шлях, я спадзяюся, прывядзе нас да міру", - сказаў Пятро Парашэнка.

Нагадаем, у Менску 12 лютага адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу на Данбасе з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках