28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежскі лаўкостэр прапанаваў закрыць неба для расейскіх авіякампаній

1
Нарвежскі лаўкостэр прапанаваў закрыць неба для расейскіх авіякампаній

Кіраўнік Norwegian Б'ёрн Х’ёс звярнуўся да ўрада краіны з просьбай забараніць расейскім самалётам транзітныя рэйсы ў паветранай прасторы Нарвегіі.

Пра гэта паведамляе выданне Dagens Naringsliv, піша Lenta.ru.

На думку кіраўніка кампаніі, гэты крок стане справядлівым адказам на пастанову Масквы забараніць Norwegian здзяйсненне транзітных палётаў над тэрыторыяй Расеі. «Я мяркую, на сілу трэба адказваць сілай. Нарвегія павінна адказаць Расеі на тое, што мы закрыем сваю паветраную прастору, калі яны не адкрыюць сваю. Тады справа развяжацца цягам 24 гадзін», - сказаў кіраўнік авіякампаніі.

У сваю чаргу, прадстаўнік нарвежскага міністэрства Том Кату Карлсэн заявіў, што сітуацыя, якая склалася, можа павярнуцца сур'ёзнымі наступствамі для расейскіх перавозчыкаў, чые маршруты пралягаюць над Нарвегіяй.

Паведамляецца таксама, што ўрад краіны пакуль не прыняў ніякай пастановы што да расейскіх транзітаў. Аднак у Маскву быў накіраваны зварот з просьбай патлумачыць адмову ў выдачы дазволу на транзітныя палёты Norwegian, якая мае страты праз павялічаную адлегласць.

У 2013 годзе нарвежская кампанія-лаўкостэр пачала праводзіць далёкія пералёты на самалётах Boeing-787 Dreamliner, паведамляе ТАСС. Адзін з такіх маршрутаў злучае Осла і Бангкок, аднак, выконваючы яго, лайнеры Norwegian вымушаныя аблятаць расейскую тэрыторыю, кожны раз губляючы на гэтым не менш за 50 хвілін часу і дадатковыя сотні літраў паліва.

Кіраўнік кампаніі заяўляў, што неаднаразова звяртаўся да расейскіх уладаў з просьбай аб наданні ягонаму перавозчыку права транзіту, аднак афіцыйны адказ Norwegian атрымала толькі 23 студзеня гэтага года. Са слоў Х’ёса, у ім гаворыцца, што дзейнае пагадненне паміж каралеўствам і РФ аб паветраных стасунках не дазваляе выканаць просьбу нарвежскай кампаніі. Пры гэтым праз тэрыторыю Расеі свабодна лётаюць іншыя авіяперавозчыкі, якія базуюцца ў краінах Скандынавіі – прынамсі, кампанія SAS.

Лаўкостэр Norwegian апошнім часам сутыкаецца са значнымі цяжкасцямі пры пашырэнні сваёй дзейнасці. У 2014 годзе акцыі кампаніі страцілі чвэрць свайго кошту праз шматлікія непаладкі з першымі самалётамі Dreamliner. Кампанія была вымушаная скасаваць рэйсы і выплачваць пасажырам істотныя кампенсацыі.

У лютым акцыі зноў абрынуліся праз паведамленні аб тым, што супрацоўнікі кампаніі рыхтуюць страйк, і судовы разбор, які пачаўся ў Стакгольме, ініцыяваны незадаволенымі кліентамі кампаніі.

Улетку 2014 года ў Расеі абмяркоўвалася магчымасць закрыцця транзітных калідораў для шэрагу замежных кампаній у сувязі з санкцыямі, уведзенымі на першы расейскі лаўкостэр «Дабралёт».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках