28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шасцёра чачэнцаў арыштаваныя ў Францыі паводле падазрэння ў тэрарызме

Шасцёра чачэнцаў арыштаваныя ў Францыі паводле падазрэння ў тэрарызме

У Францыі затрымалі шасцярых ураджэнцаў Чачні ва ўзросце ад 32 да 38 гадоў паводле падазрэння ў фінансаванні тэрарызму.

Пра гэта паведамляе Le Figaro.

Паводле версіі следства, затрыманыя дапамагалі завербаваным джыхадзістам дабрацца ў Сірыю. Адзін з падазраваных, як мяркуецца, курыраваў гэтую дзейнасць, піша Lenta.ru.

Затрыманні адбыліся ў Альбе і прыгарадзе Тулузы ў рамках аперацыі Генеральнага дырэктарата ўнутранай бяспекі. Адзін з падазраваных мае расейскае і французскае грамадзянства, іншы стаў грамадзянінам Францыі ў 2009 годзе, а астатнія маюць статус палітычных бежанцаў.

20 студзеня стала вядома, што ў Францыі паводле падазрэння ў падрыхтоўцы тэракту затрыманыя пяцёра грамадзян Расеі. Усе падазраваныя - выхадцы з Чачні. У іх былі выяўленыя выбуховыя рэчывы. Як паведамляе РІА «Новости», узрост затрыманых складае ад 26 да 44 гадоў.

У шэрагах джыхадзісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» і іншых тэрарыстычных арганізацый у Іраку і Сірыі ваююць 20 тысяч замежнікаў, у тым ліку, не менш за 3,4 тысячы выхадцаў з заходніх краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках