3 траўня 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы збіраецца «больш жорстка» караць за запазычанасць у заробку

17
Мінпрацы збіраецца «больш жорстка» караць за запазычанасць у заробку

Сёлета з 23 лютага ў Беларусі будзе ўзмоцненая адказнасць за не ў час выплачаны заробак.

Тэрмін пазоўнай даўніны да наймальнікаў, якія не выконваюць тэрміны выплаты заробкаў сваім работнікам, павялічаць з двух месяцаў да аднаго года, паведамляе БелТА.

«Прапановы аб узмацненню адказнасці былі падрыхтаваныя на ініцыятыву міністэрства і ўнесеныя ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прадугледжваецца павелічэнне тэрміну пазоўнай даўніны за нявыплату заробка з двух месяцаў да аднаго года. Гэта прапанова была падтрымана Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, змены ўвойдуць у дзеянне з 23 лютага 2015 года, - распавяла міністарка працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. - Сёлета неабходна павысіць эфектыўнасць работы ў наглядзе за своечасовасцю выплаты заробка і захаванню наймальнікамі мінімальных гарантый у аплаце працы».

Міністарка прызнала, што 2014 быў складаным у частцы забеспячэння своечасовай выплаты заробка. Сярод рэгіёнаў толькі ў Гарадзенскай вобласці цягам 2013-2014 гадоў не было пратэрмінаванай запазычанасці ў заробку.

Нагадаем, яшчэ летась у сакавіку з прапановамі зрабіць больш жорсткім пакаранне за запазычанасць у выплаце заробку выступаў Мінгарвыканкам.

Як паказаў маніторынг, які праводзіла Мінпрацы і сацабароны, асноўнымі прычынамі ўзнікнення пратэрмінаванай запазычанасці ў выплаце заробку з'яўляюцца складанае фінансавае становішча, праблемы з рэалізацыяй прадукцыі, несвоечасовая аплата за выкананыя аб'ёмы працы, дэбіторская запазычанасць за пастаўленую прадукцыю, стратная праца цягам доўгага перыяду і гэтак далей.

У новым годзе сітуацыя не палепшылася. Напрыклад, паводле звестак Белстата, у Менскай вобласці ў студзені 2015 у параўнанні са снежнем 2014 пратэрмінаваная запазычанасць у заробку вырасла ў 7,74 раза. Запазычанасці перад работнікамі ёсць у 142 прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках