3 траўня 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія тэлеканалы пакажуць два інтэрв'ю з Лукашэнкам

8
Расейскія тэлеканалы пакажуць два інтэрв'ю з Лукашэнкам

Тэлеканалы «Россия 1» і НТВ пакажуць у суботу інтэрв'ю з беларускім дыктатарам.

Бліц-інтэрв'ю вядоўцу праграмы «Весткі ў суботу» на тэлеканале «Россия 1» Сяргею Брылёву Аляксандр Лукашэнка даў 12 лютага. Размова адбылася па завяршэнні менскай сустрэчы ў «нармандскім фармаце».

Лукашэнка даў кароткую ацэнку вынікам праведзеных у беларускай сталіцы перамоў аб урэгуляванні крызісу ва Украіне і адказаў на шэраг пытанняў, якія тычацца перспектыў далейшага развіцця стасункаў Беларусі з Захадам, станаўленне Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

З Вадзімам Такменевым, вядоўцам інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Цэнтральная тэлевізія» расейскага тэлеканала НТВ дыктатар пагутарыў 13 лютага.

Падчас гутаркі Лукашэнка падзяліўся сваімі ўражаннямі аб выніках перамоў на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце», у прыватнасці, «распавёў аб некаторых пратакольна-арганізацыйных асаблівасцях правядзення гэтай сустрэчы».

Фота: РІА Навіны

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках