3 траўня 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Пуцін прызнаўся ў пастаўках зброі ў Данбас

8
Нямцоў: Пуцін прызнаўся ў пастаўках зброі ў Данбас

Прэзідэнт РФ размясціў на сваім сайце довад паставак расейскай зброі тэрарыстам.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў.

«У тэксце менскіх пагадненняў ад 12 лютага, апублікаваным на сайце прэзідэнта РФ, згаданая найноўшая сістэма залпавага агню «Тарнада З», якую трэба адвесці ад лініі судакранання бакоў на 140 кіламетраў.

«Тарнада З» сталі паступаць у расейскія войскі толькі ў 2012 годзе. На ўзбраенні ўкраінскага войска іх няма і быць не магло. А ў сепаратыстаў «Тарнада З» былі.

Што цяпер будзеце хлусіць, спадары? Толькі пра Ваенгандаль не трэба...

Фіны малайцы - першымі выявілі самавыкрыццё Крамля», - адзначае палітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках