2 траўня 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША паказаў здымкі са спадарожніка: Пад Дэбальцава - расейскія танкі, на мяжы - зброя

15

Пад Дэбальцава размешчаныя расейскія танкі, заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайет і прывёў спадарожнікавыя здымкі ў довад гэтага сцвярджэння.

«Мы ўпэўненыя, гэта расейскае вайсковае ўзбраенне, не зброя сепаратыстаў», - напісаў Пайет у сваім Твітары.

Таксама ён адзначыў, што расейскія вайскоўцы разгарнулі ля Дэбальцава сістэмы СПА, а на мяжы рыхтуюць буйную партыю ўзбраення, каб паставіць яе баявікам для баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Пры гэтым Пайет дадаў: «Цяпер у баевікоў больш ўзбраення з танкамі, БТРамі, артылерыяй і ракетнымі сістэмамі, чым у некаторых краін NATO і Еўропы».

Як вядома, напярэдадні спікер Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі заявіла: ЗША маюць пацверджаную інфармацыю аб перасячэнні ўкраінскай мяжы з боку Расеі танкаў і ракетных сістэм цягам апошніх некалькіх дзён.

«Гэта відавочна супярэчыць духу пагаднення, дасягнутага на гэтым тыдні», - падкрэсліла Псакі, дадаўшы, што гэта таксама ідзе ў разрэз з менскімі дамоўленасцямі, падпісанымі ў верасні.

Акрамя таго, спікер Дзярждэпу звярнула ўвагу на ракетна-артылерыйскія абстрэлы і наступ што вядзецца на сілы АТА ў раёне Дэбальцава.

«Мы ўпэўненыя, што гэта расейскія вайсковыя сістэмы, не сепаратысцкія. Да таго ж, расейскія вайскоўцы разгарнулі сістэмы СПА паблізу Дэбальцава. Мы таксама ўпэўненыя, што гэта менавіта расейскія сістэмы», - падкрэсліла Псакі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках