3 траўня 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалы: Менскі сцэнар Пуціна не спрацаваў

8
Чалы: Менскі сцэнар Пуціна не спрацаваў

Расейцы на сустрэчы ў Менску звярнуліся да тактыкі змору перагаворшчыкаў. Але іх сцэнар не спрацаваў.

Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны Валерый Чалы ў эфіры праграмы «Шустер LIVE» на тэлеканале навін «24», паведамляе карэспандэнт Укринформа.

«Сцэнар быў падрыхтаваны. Мы гэты сцэнар разбурылі. Таму што ў прынцыпе сцэнар быў узяць зморам - знясіліць да канца. Яны хацелі так дабіць, даціснуць еўрапейцаў, каб тыя проста ў канцы сказалі: дайце ўжо ім усё, толькі спыніце... І гэты сцэнар не спрацаваў. Усё ж такі з іх выціснулі пазіцыю», - сказаў Чалы.

Гаворачы аб ходзе перамоваў, ён адзначыў, што Уладзімір Пуцін не хацеў выходзіць на пастанову. Часам адчувалася, што гэта шантаж. Пуцін ішоў па кожнаму слову ўсіх дакументаў, па ўсім пакету дамоўленасцей. Ён змагаўся, адстойваў. І гэта быў вялізны дыпламатычны бой.

А паралельна адбываўся рэальны бой, які ўплываў на дынаміку перамоваў. «Чаму яны цягнулі? Яны хацелі ўжо да абвяшчэння аб спыненні агню захапіць Дэбальцава, захапіць нашых, акружыць. Ім гэта не ўдалося зрабіць», - адзначыў Чалы.

На пытанне, ці прызнаў Пуцін, хоць дзесьці ў размове, прысутнасць расейскіх войскаў ва Украіне, відавочца перамоваў адказаў: «Гэтае пытанне праз сваю відавочнасць там не ўздымалася. Увесь свет ужо гэта прызнаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках