3 траўня 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну ўварваўся расейскі гелікоптэр

9
Ва Украіну ўварваўся расейскі гелікоптэр

Украінскія памежнікі зафіксавалі ўварванне ў паветраную прастору расейскага верталёта.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер АТА Андрэй Лысенка, піша liga.net.

«Учора а 09:35 памежнікі зафіксавалі факт парушэння паветранай прасторы гелікоптэрам без апазнавальных знакаў, які на вышыні да 400 м заляцеў на тэрыторыю Украіны на 2500-3000 м, пасля чаго вярнуўся на тэрыторыю Расеі», - распавёў Лысенка.

Акрамя гэтага, за дзень зафіксавана 14 пралётаў варожых беспілотнікаў.

Тым часам, сёння батальён «Азоў» паведаміў, што ў раёне пасёлка Шырокіна ў Данецкай вобласці быў заўважаны варожы самалёт, які «зрабіў некалькі мерапрыемстваў уздоўж берагавой лініі». «У сувязі з гэтым пытанне да нашага вайсковага камандавання: чаму, маючы сродкі СПА, дагэтуль не нанесены ўдар па варожай авіяцыі? Самалёты тэрарыстычнай арганізацыі ДНР павінны быць неадкладна ліквідаваныя. Калі ж камандаванне асцерагаецца, што гэта самалёты РФ, так хочам нагадаць, што самалётам гэтай краіны няма чаго рабіць на тэрыторыі ўкраінскага дзяржавы», - падкрэсліваюць у палку «Азоў».

Фота: EPA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках