2 траўня 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зала скандавала «Жыве Беларусь!» на канцэрце Brutto ў Львове

19

На канцэрце беларускага гурта ў Львове быў аншлаг.

12 лютага ў рамках усеўкраінскага тура разам са сваім новым стварэннем - групай Brutto - Сяргей Міхалок прыехаў з канцэртам у Львоў, піша ipress.ua.

Brutto называюць сябе «беларуска-ўкраінскімі рок-партызанамі», таму не дзіўна, што на канцэрт хтосьці з прыхільнікаў прынёс сіне-жоўты сцяг, хтось бел-чырвона-белы, аднак на крыкі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!» зала адказвала ва ўнісон.

Прысутныя ўшанавалі памяць беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які адным з першых загінуў падчас падзей Рэвалюцыі годнасці ў Кіеве.

Са слоў Сяргея Міхалка, смерць Жызнеўскага - гэта знак для беларусаў, якія таксама хочуць свабоды.

«Нам бы хацелася сёння сказаць асобна некалькі слоў пра нашага з вамі Героя - Міхаіла Жызнеўскага, удзельніка ўкраінскага Майдану. Гэты беларус адным з першых загінуў, абараняючы мірных пратэстоўцаў Майдана. Гэты хлопец загінуў ад рук набрыдзі, разумеючы, што свабода Украіны, незалежнасць Украіны - гэта знак для беларусаў, якія таксама самі хочуць вызначаць лёс сваёй краіны. Мы таксама не хочам залежаць ні ад Крамля, ні ад Пэнтагона, ні ад Вашынгтона. Мы хочам, каб у Беларусі лёс сваёй краіны, лёс нацыі вызначалі беларусы, каб ва Украіне лёс нацыі, лёс краіны вызначалі ўкраінцы».

«Я просты хлопец, але мне надакучыла жыць, ведаючы, што дзесьці невядома хто сваім подпісам вызначае мой лёс. Таму я разам са сваімі сябрамі спяваю пра тое, што мне дарагое: сумленна працуй, радуйся жыццю, любі сваю сям'ю, паважай сваю гісторыю і не забірай чужое. BRUTTO - гэта лемантар для дарослых. І хай хутчэй здохне той пракляты, п'яны, гопніцкі быдла-савок. Цяпер я крыкну тое, што для мяне з'яўляецца вельмі дарагім: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»- не стрымліваў сябе Сяргей Міхалок.

Песню «Ваяры святла», якую музыка яшчэ ў складзе гурта «Ляпіс Трубяцкі» прысвяціў падзеям на Майдане, зала спявала ў адзін голас.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках