3 траўня 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Пытанне паставак зброі ва Украіну не закрытае

1
Кіраўнік МЗС Польшчы: Пытанне паставак зброі ва Украіну не закрытае

Па-ранейшаму няма упэўненасці, што ў нядзелю ў Данбасе надыдзе мір.

Міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына мяркуе, што пытанне паставак зброі ва Украіну пакуль не закрытае, бо на ягоную думку, няма упэўненасці, што ў нядзелю ў Данбасе надыдзе мір. Пра гэта ён сказаў у суботу ў эфіры польскага тэлеканала TVP Info, паведамляе УНП.

"Гэта было вельмі магутна сказана прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам - тэма паставак зброі ва Украіну вернецца, калі канфлікт не скончыцца так, як бы мы гэтага хацелі, так, як гэта пастанавілі ў Менску", - сказаў Схетына.

"Ці маем мы ўпэўненасць, што мір у нядзелю раніцай прыйдзе на Данбас? Няма такой упэўненасці", - растлумачыў міністр замежных спраў Польшчы.

Раней у чацвер Схетына, знаходзячыся з візітам у Будапэшце, заявіў, што падпісанае ў выніку перамоў у сталіцы Беларусі пагадненне, якое прадугледжвае спыненне агню ў Данбасе, закрывае пытанне магчымых паставак зброі ва Украіну.

"Тэмы паставак зброі цяпер не існуе, бо праз два дні ва Украіне будзе замірэнне", - заяўляў Схетына ў сталіцы Вугоршчыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках