3 траўня 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Веткаўскі «вертыкальнік» пасля махлярстваў з дзялянкамі выйшаў сухім з вады

8
Веткаўскі «вертыкальнік» пасля махлярстваў з дзялянкамі выйшаў сухім з вады

Спыненая крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні Веткаўскага райвыканкама.

Падчас папярэдняга расследавання ў дзеяннях былой службовай асобы былі выяўленыя элемэнты карупцыі, аднак агулам яны не ўтвараюць склад крымінальна каральнай дзеі.

Следчай управай СК Гомельскай вобласці былі ўнесеныя прадстаўленні ў Веткаўскі райвыканкам і прадпрыемства «Гомельмеліявадгаз» аб патрэбе захадаў для ліквідацыі выяўленых парушэнняў у сфэры барацьбы з карупцыяй, прычын і ўмоў, што ім спрыяюць.

Як нагадвае БелаПАН, крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні райвыканкама была распачатая ў 2013 годзе. Пракуратура Веткаўскага раёна ва ўзаемадзеянні з Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Гомельскай вобласці выявілі, што былы старшыня райвыканкама незаконна завалодаў зямельным надзелам у Ветцы.

Выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, чыноўнік даў наказ кіраўніку аднаго з прадпрыемстваў зруйнаваць стары нежылы дом на адной з вуліц горада. Потым уласным распараджэннем ён уключыў гэты надзел у пералік пустых і ад імя сваёй дачкі ўклаў патрэбныя дакумэнты на адвод зямельнай дзялянкі і на права пажыццёвага спадчыннага валодання для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома.

Пасля рэгістрацыі правоў на дзялянку ён пачаў работы для будаўніцтва жылога памяшкання, выкарыстоўваючы працу рабочых і транспарт аднаго з прадпрыемстваў места.

Справа была распачатая паводле ч.3 арт.424 КК - наўмыснае насуперак інтарэсам службы ўчыненне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках