29 красавiка 2024, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Літвы спадзяецца на сумленныя выбары ў Беларусі

50
Прэм'ер-міністр Літвы спадзяецца на сумленныя выбары ў Беларусі

Наступным крокам для далейшага паляпшэння стасункаў паміж Вільняй і Менскам павінна стаць правядзенне ў Беларусі дэмакратычных выбараў.

Такое меркаванне выказаў БелаПАН прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус. Ён адзначыў, што палітычныя стасункі дзвюх краін развіваюцца «нармальна».

«У нас асаблівае стаўленне да Лукашэнкі, але мы суседзі і імкнемся зрабіць іх больш добрымі», - сказаў Буткявічус.

Літоўскі прэм'ер таксама «вельмі задаволены», што прадстаўнікі ЕЗ прыкладалі намаганні для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне ў рамках менскіх перамоў у «нармандскім фармаце».

«Пытанне рэалізацыі менскіх пагадненняў вельмі цяжкае, трэба пачакаць да 15 лютага, калі павінна пачаць дзейнічаць дамоўленасць аб спыненні агню», - сказаў ён.

Пры гэтым Буткявічус адзначыў, што не ведае, як у сённяшняй сітуацыі павядзе сябе Расея. «Я за савецкім часам бачыў, як усе жылі прыязна. Спадзяюся, што найбліжэйшым часам сітуацыя ўрэгулюецца», - сказаў ён.

Нагадаем, з 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль дзвюма сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з'яўляецца неўязной у краіны Еўразвязу і ЗША.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках