3 траўня 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі паўабаронца перайшоў ва ўзбецкі «Машал»

1
Беларускі паўабаронца перайшоў ва ўзбецкі «Машал»

26-гадовы беларускі паўабаронца Мікіта Букаткін уклаў гадавы кантракт з узбецкім клубам «Машал» з Мубарэка.

Букаткін ужо дэбютаваў за сваю новую каманду і дапамог ёй выйсці ў паўфінал узбецкай лігі. У чвэрцьфінале Лігі Узбекістана «Машал» з лікам 2:0 падолеў клуб «НБУ-Азія». Букаткін выйшаў у асноўным складзе свайго новага клуба і правёў на полі пяцьдзесят хвілін, піша БелаПАН.

У чэмпіянаце Узбекістана «Машал» займае 5-яе месца з 36 баламі пасля 26 згуляных матчаў.

Да пераезду ва Узбекістан Мікіта Букаткін выступаў толькі на радзіме, абараняючы колеры салігорскага «Шахцёра», наваполацкага «Нафтана», «Мінска» і бабруйскай «Белшыны». З клубам з Наваполацка апорны паўабаронца здабыў Кубак Беларусі, а з «Шахцёрам» бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Таксама гулец выступаў у складзе моладзевай каманды Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках