3 траўня 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына патрабуе ў МВФ змякчыць умовы крэдытавання Украіны

1
Нямеччына патрабуе ў МВФ змякчыць умовы крэдытавання Украіны

Бэрлін уважае ўмовы МВФ за "надзвычай жорсткія" і баіцца, што іх выкананне істотна знізіць рэйтынг улад.

Урад Нямеччыны мерыцца дамагчыся змякчэння ўмоў, на якіх Міжнародны валютны фонд (МВФ) надасць фінансавую дапамогу Украіне. Аб гэтым піша Der Spiegel. Паводле інфармацыі выдання, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель даручыла звярнуцца з гэтай нагоды да МВФ, паведамляе liga.net.

Бэрлін уважае ўмовы МВФ за "надзвычай жорсткія". Такімі называюць, напрыклад, патрабаванне падвышэння кошту газу для хатніх гаспадарак і пенсійную рэформу. Гэтыя захады павінны спрыяць санацыі ўкраінскага бюджэту. Аднак урад Нямеччыны асцерагаецца, што выкананне гэтых умоў можа прычыніцца да страты падтрымкі ўкраінскай улады з боку грамадзян краіны. "Праграма дапамогі Украіне не павінна дэстабілізаваць яе ўнутраную палітыку", - цытуе Der Spiegel адну з нямецкіх высокапастаўленых службовых асоб.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што прадстаўнікі Расеі ды Італіі спрабуюць заблакаваць выдачу крэдыту МВФ Украіне.

Чакаецца, што выканаўчая рада МВФ зацвердзіць праграму EFF для Кіева на сваім найбліжэйшым пасяджэнні (якое павінна адбыцца 18 лютага), а першыя раты пачнуць паступаць ужо праз некалькі тыдняў. Аднак кіраўнік місіі МВФ ва Украіне Нікалай Георгіеў падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер паведаміў, што адпаведная пастанова будзе прынятая на працягу чатырох тыдняў.

12 лютага ўрад Украіны і місія МВФ дасягнулі дамоўленасці аб новай праграме павялічанага фінансавання (EFF). Праграма разлічаная на чатыры гады, на працягу якіх Украіна атрымае $ 17,5 млрд (12,5 млрд SDR) ад МВФ і яшчэ блізу $22,5 млрд ад іншых міжнародных арганізацый і дзяржаў (агульная сума праграмы - $40 млрд).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках