3 траўня 2024, Пятніца, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прызнаў салігорскага актывіста «брыдкасловам», але не хуліганам

3
Суд прызнаў салігорскага актывіста «брыдкасловам», але не хуліганам

Мясцовым праваабаронцам сталі вядомыя новыя падрабязнасці аб справе актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Уладзіміра Лемеша.

Раней суд Салігорскага раёна прызнаў яго вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КоАП і аштрафаваў на дзве базавыя адзінкі, але падчас паўторнага разгляду справы ў студзені справа была спыненая «праз недаведзенасць віны», піша ПЦ «Вясна».

Са слоў салігорскага прадстаўніка БХК Леаніда Мархоткі, у апошнім судовым выраку гаварылася аб невінаватасці актывіста, але не было зразумела, на падставе якіх менавіта аргумэнтаў суд Салігорскага раёна ўпершыню ў гісторыі адважыўся апраўдаць апазіцыйнага актывіста.

- Дзеля навучання за мяжой Уладзімір толькі цяпер змог атрымаць матывацыйную частку да пастановы. Выявілася, што, ацэньваючы сведчанні сведак-міліцыянтаў, суддзя Пракаповіч усё ж прыняў факт нецэнзурнай лаянкі з боку моладзевага актывіста ў грамадскім месцы выяўленым, - кажа праваабаронца. - Разам з тым, з матывацыйнай часткі вынікае, што довадаў нецэнзурнай лаянкі з боку Уладзіміра Лемеша менавіта з хуліганскіх меркаванняў пададзена не было.

«З тлумачэнняў міліцыянтаў вынікае, што матыў дзеянняў Лемеша імі не высветлены, іншых довадаў, якія з верагоднасцю паказвалі, што дзеянні Лемеша былі накіраваныя на выказванне непавагі да грамадства, выказванне зняважлівага стаўлення да навакольных, няма», - гаворыцца ў выраку суда.

Сам Уладзімір Лемеш катэгарычна адхіляе факт лаянкі са свайго боку, але вітае вырак суда аб прызнанні яго невінаватасці і спыненні справы. Моладзевы актывіст мае намер вярнуць грошы за ўжо выплачаны ім штраф і атрымаць кампэнсацыю за незаконнае ўтрыманне ў ізалятары.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках