3 траўня 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка, Мэркель і Аланд пільна сочаць за сітуацыяй вакол Дэбальцава

13
Парашэнка, Мэркель і Аланд пільна сочаць за сітуацыяй вакол Дэбальцава

Усе стораны перамоў у Менску, у тым ліку Расея, павінны выконваць узятыя на сябе абавязанні.

Гэта падкрэслілі падчас тэлефоннай размовы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, паведамляе УНІАН.

Суразмоўцы "выказалі ўстурбаванасць сітуацыяй вакол Дэбальцава і дамовіліся пільна сачыць за развіццём сітуацыі".

"Цяпер рэалізацыя апошніх дамоўленасцяў у Менску з'яўляецца ключавой", - падкрэслілі суразмоўцы.

Таксама стораны дамовіліся заставацца ў шчыльнай каардынацыі намаганняў і прыкласці ўсе намаганні для забеспячэння мірнага ўрэгулявання на Данбасе.

Парашэнка падзякаваў Аланду і Мэркель за падтрымку Украіны і намаганні для аднаўлення міру на Данбасе, якую яны прадэманстравалі падчас перамоў у Менску 12-13 лютага, а таксама падчас апошняга пасяджэння Еўрапейскай Рады ў Брусэлі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках