3 траўня 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» другі раз запар саступіла «Атланту»

7
Менскае «Дынама» другі раз запар саступіла «Атланту»

Другую паразу запар ад мыцішчанскага "Атланта" пацярпела менскае "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

12 лютага на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча саступіла з лікам 2:3, а 14 лютага на лёдзе расейскага клуба - 3:4 (1:1, 2:1, 0:2), піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у «Дынама» - Шарль Лінгле (7.54, асістэнты - Мэт Элісан, Пол Шчэхура; 33.13), Аляксандр Кулакоў (30.34, у большасці, асістэнты - Лукаш Крайчак, Андрэй Сцяпанаў);

у «Атланта» - Арцём Чарноў (3.31, 32.34, абедзве - у большасці, асістэнты ў абодвух выпадках - Максім Патапаў, Сяргей Шмялёў), Міхаіл Цюляпкін (46.08), Андрэй Таратухін (48.21, асістэнты - Арцём Чарноў, Вячаслаў Лешчанка).

Склад «Дынама»: Тэйлар; Гарошка - Крайчак, Лінгле - Шчэхура - Элісан; Шынкевіч - Бэйл, Мялешка - Кулакоў - Мацярухін; Лісавец - Шварн, Паўловіч - Кітараў - Дзямкоў; Развадоўскі - Дрозд - Сцяпанаў; Казнадзей.

Пасля 56 гульняў беларуская каманда з 94 баламі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 25 перамог у асноўны час, 3 - у овэртайме, 4 - у булітах і зазнаўшы 19 параз у асноўны час, 1 - у овэртайме і 4 - у булітах (розніца шайбаў 165-148).

Найбліжэйшыя тры матчы менскае «Дынама» правядзе на сваёй пляцоўцы: 18 лютага супраць СКА, 20 лютага - супраць «Ёкерыта», 22 лютага - супраць рыжскага «Дынама».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках