2 траўня 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас страляніны ў Капэнгагене загінуў чалавек

3
Падчас страляніны ў Капэнгагене загінуў чалавек

Адзначаецца, што загінулы не быў супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў паліцыі Даніі.

Раней стала вядома, што ў Капэнгагене на імпрэзе, прысвечанай пытанням свабоды слова і рэлігіі, была распачатая страляніна. На сустрэчы быў амбасадар Францыі Франсуа Зімэрэ і швэдскі карыкатурыст Ларс Вілкс. У выніку нападу былі параненыя тры паліцыянты. Нападнікі ўцяклі на аўтамабілі, піша gazeta.ru.

На думку праваахоўных органаў, напад можна ўспрымаць як спробу замаху на мастака. Улады Даніі ўважаюць здарэнне за тэракт.

Фота: REUTERS/Mathias OEgendal/Scanpix

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках