6 траўня 2024, панядзелак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы міністр абароны ЗША: Неабходныя ціск на Маскву і пастаўкі зброі Украіне

11
Новы міністр абароны ЗША: Неабходныя ціск на Маскву і пастаўкі зброі Украіне

На думку Эштана Картэра, асноўным фактарам у супрацьстаянні з Захадам павінен заставацца эканамічны і палітычны ціск на Маскву, але зброю Украіне варта даць.

Як нагадвае «Голас Амерыкі», калі амерыканскі сенат 12 лютага зацвердзіў кандыдатуру Эштана Картэра на пасаду міністра абароны, за яго прагаласавалі 93 з 100 сенатараў, паказаўшы гэтым падтрымку ад абедзвюх партый.

Напярэдадні галасавання сенатар ад Арызоны, старшыня камітэта ў пытаннях узбраенняў Джон Маккейн назваў яго годным гэтай пасады. «У яго ёсць досвед, веды і ўменні, каб дамагчыся поспеху. Камітэт у пытаннях узбраенняў аднагалосна прагаласаваў за зацвярджэнне гэтай намінацыі на мінулым тыдні, і я з задавальненнем прагаласую яшчэ раз за зацвярджэнне ягонай кандыдатуры», - сказаў Маккейн на пасяджэнні ў сенаце.

З часоў Другой сусветнай вайны Злучаныя Штаты яшчэ не мелі перад сабой столькі пагроз і небяспекі звонку, як цяпер, і прафесіяналізм Картэра цяпер вельмі неабходны, мяркуе сенатар-дэмакрат Джэк Рыд. «Эштан Картэр унікальна кваліфікаваны, каб узначаліць Міністэрства абароны менавіта цяпер», - адзначыў ён.

Тыдзень таму падчас выступу перад заканадаўцамі ЗША Картэр выказаўся за выдачу Украіне абарончай зброі.

«Я думаю, мы павінны дапамагчы ўкраінцам сябе абараняць. Я не магу сказаць цяпер, якім менавіта ўзбраеннем, бо не абмяркоўваў гэтага ні з нашым, ні з украінскім вайсковым кіраўніцтвам. Але схіляюся да варыянту выдачы ім зброі, у тым ліку і смяротнай», - кажа Эштан Картэр.

Працягваючы тэму, Картэр распавёў, што дапаможа спыніць Крэмль пастаўляць баевікоў ва Украіне. У той жа час, на ягоную думку, асноўным фактарам у супрацьстаянні з Захадам павінен заставацца эканамічны і палітычны ціск на Маскву.

Перад галасаваннем у Сенаце Картэр падкрэсліў, што мае намер павялічыць абаронны бюджэт ЗША, знізіць кошт новых відаў зброі і паскорыць працэс асваення войскам новых тэхналогій.

Картэр вучыўся ў Эдынбургскім універсітэце ў Шатландыі і ў Ельскім універсітэце ў ЗША, ягоныя асноўныя спецыяльнасці - фізіка і гісторыя сярэднявечча.

Пасля распаду Савецкага Саюза Картэр быў адным з ідэолагаў ядравага раззбраення Украіны, Казахстана і Беларусі. Ён адыгрываў важную ролю ў наладжванні амерыкана-савецкіх стасункаў пасля заканчэння «халоднай вайны».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках