6 траўня 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Англіі пабудавалі незвычайны дом у выглядзе чыпсаў

5

У Манчэстэры наважылі ўвекавечыць традыцыйную брытанскую ежу, бульбяныя чыпсы, у выглядзе архітэктурнага аб'екта.

Жылы будынак, які быў пабудаваны ў Манчэстэры, атрымаў адпаведную назву, «Чыпсы» (Chips).

Паводле інфармацыі он-лайн часопіса ProfiDom.com.ua, канцэпцыя васьміпавярховага будынка простая: гэта тры брускі тлустай бульбы, выкладзеныя адзін на аднаго.

На кожных «чыпсах» ёсць тэкст, які распавядае частку гісторыі мясцовасці.

У доме 142 адна-, двух- і трох-пакаёвыя кватэры. Ён стаў першай ластаўкай новага плана забудовы жылога раёна «Нью Іслінгтан» (New Islington) у Манчэстэры.

Памеры кожных чыпсаў - прыкладна 100 метраў у даўжыню і 14 метраў у шырыню (вышыню).

Праект «забяспечвае карыстальнікам якаснае жыллё - гэта не толькі выбітны дызайн, але і тэхналагічныя інавацыі, прытрымліванне ключавых патрабаванняў да ўстойлівасці жылля, укараненне тыпу будынку ў навакольны ландшафт, натхняльныя характарыстыкі кватэр».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках