6 траўня 2024, панядзелак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2014 годзе масквічы называлі нованароджаных Севастопалямі

62
У 2014 годзе масквічы называлі нованароджаных Севастопалямі

Маскоўская ўправа ЗАГС абвясціла статыстыку імёнаў нованароджаных за 2014.

У 2014 годзе масквічы называлі дзяцей Візантыя, Джаз, Севастопаль, Сіла, Месяц і Рассвет, паведамляе ТАСС. Такія звесткі былі пададзеныя начальніцай управы маскоўскага ЗАГС Ірынай Мураўёвай.

Мураўёва адзначае значны ўплыў палітычнай сітуацыі ў краіне на фантазію бацькоў. Напрыклад, такія імёны, як Сіла, Севастопаль або Візантыя былі зарэгістраваныя летась упершыню ў Маскве.

Часцей за ўсё рэдкія імёны давалі хлопчыкам. Самым папулярным мужчынскім імем стала імя Аляксандр. Таксама часта сустракаліся імёны Максім, Ягор, Міхаіл, Арцём, Іван, Данііл. Самыя папулярныя жаночыя імёны - Сафія, Марыя і Анастасія.

У мінулым годзе Мураўёва паведаміла, што незвычайныя імёны губляюць папулярнасць у масквічоў. Напрыклад, у 2012 годзе самым экстравагантным варыянтам стала імя Расея.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках