6 траўня 2024, панядзелак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША

Прэмію Гільдыі сцэнарыстаў ЗША за найлепшы адаптаваны сцэнар атрымала стужка "Гульня ў імітацыю", у якой сыграў вядомы брытанскі актор Бенедыкт Камбербэтч.

Абвяшчэнне лаўрэатаў гэтай прэстыжнай прэміі сусветнага кінематографа адбылося ў суботу ўвечары ў Лос-Анджэлесе ў "Хаят Рэджэнсі Сэнт’юры Плаза Гатэль", паведамляе ТАСС.

Сцэнар фільма аб геніяльным брытанскім матэматыку і стваральніку асноў кампутарнай тэхналогіі напісаў Грэм Мур. Ён заснаваны на рамане Эндру Ходжэса "Алан Т'юрынг: Энігма".

"Гульня ў імітацыю" абышла таксама намінаваны на гэтую прэмію фільм "Амерыканскі снайпер". Абедзве стужкі таксама змагаюцца за "Оскара" ў намінацыі "Найлепшы сцэнар".

Прэмію за найлепшы арыгінальны сцэнар атрымала стужка "Гатэль "Гранд Будапешт" (The Grand Budapest Hotel). Сцэнар створаны вядомым амерыканскім рэжысёрам Уэс Андэрсанам. Фільм увайшоў у дзевяць намінацый прэміі "Оскар" уключна з "Найлепшым фільмам" і "Найлепшым арыгінальным сцэнарам".

Узнагароду за найлепшы сцэнар у дакументальным фільме атрымала стужка "Свой хлопец у Інтэрнэце: Гісторыя Аарона Шварца" (The Internet's Own Boy: The Story of Aaron Swartz). Ягоным сцэнарыстам і рэжысёрам з'яўляецца Браян Напенбергер. Дакументальная стужка прысвечаная аднаму з самых бліскучых спецыялістаў у галіне вылічальнай тэхнікі і грамадскаму актывісту Аарону Шварцу, які ўчыніў самагубства ў студзені 2013 года ва ўзросце 26 гадоў.

У катэгорыі тэлевізійных работ прыз за найлепшы драматычны серыял атрымаў "Сапраўдны дэтэктыў" (True Detective), стваральнікам і аўтарам сцэнару якога з'яўляецца Нік Піцалата. Гэты серыял змог абысці "Гульню тронаў" (Game of Thrones), якая таксама ўвайшла ў фінальную пяцёрку намінантаў Гільдыі сцэнарыстаў.

Найлепшым сцэнарам камедыйнага серыяла прызнаны "Луі" (Louie). Ягоным сцэнарыстам, як, зрэшты, рэжысёрам, прадзюсарам і выканаўцам галоўнай ролі з'яўляецца Луі Сі Кей.

Найлепшым сцэнарам анімацыйнага серыяла стаў 550-ы эпізод мультфільма "Сімпсаны" - "Цагліна як я" (Brick like Me). Ён напісаны Браянам Кэлі.

У катэгорыі відэагульняў перамагла "Апошнія з нас: Кінутыя" (The Last of Us: Left Behind). Яе сцэнар створаны Нілам Друкманам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках