6 траўня 2024, панядзелак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі не пусцілі місію АБСЕ ў Дэбальцава

6
Баевікі не пусцілі місію АБСЕ ў Дэбальцава

Тэрарысты заявілі, што там "занадта небяспечна".

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін паведамляе, што прадстаўнікі незаконных узброеных фармаванняў у нядзелю не прапусцілі назіральнікаў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Дэбальцава Данецкай вобласці.

"На жаль, сёння, нягледзячы на ўсе нашы намаганні і намаганні Місіі...іх не пусцілі ў Дэбальцава, заявіўшы, што яны не могуць туды патрапіць", - сказаў кіраўнік украінскага замежнапалітычнага ведамства на брыфінгу ў нядзелю ў Кіеве, піша zn.ua.

З ягоных слоў, гэта "наўпроставае парушэнне Менскіх дамоўленасцей".

"Я мяркую, што тыя, хто перашкаджае працы місіі, павінны несці палітычную і маральную адказнасць", - дадаў Клімкін.

Ён удакладніў, што забарона зыходзіла ад "міністра абароны" самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

"Яны апавясцілі місію АБСЕ, што для яе небяспечна трапіць у Дэбальцава. Хоць яна была гатовая наўпрост ноччу трапіць у Дэбальцава і адтуль назіраць, як выконваецца рэжым спынення агню", - распавёў Клімкін.

Згодна з менскімі дамоўленасцямі, менавіта прадстаўнікі АБСЕ павінны назіраць за спыненнем агню ў зоне канфлікту на Усходзе Украіны.

Раніцай 15 лютага баевікі абвінавацілі ўкраінскіх вайскоўцаў у парушэнні замірэння, фактычна прызнаўшы, што яны працягваюць абстрэлы Дэбальцава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках