5 траўня 2024, Нядзеля, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ саступіў «Црвене Звездзе» на зборы ў Турцыі

1
БАТЭ саступіў «Црвене Звездзе» на зборы ў Турцыі

Барысаўскі БАТЭ, які праводзіць збор у турэцкім Белеку, згуляў 14 лютага спарынг з бялградскай «Црвенай Звездай» і саступіў - 1:2.

На 10-й хвіліне пасля корнрэра лік распачаў Віталь Радзівонаў. Прапускалі барысаўцы пасля ўласных памылак. На 13-й хвіліне футбалісты БАТЭ дапусцілі страту мяча ў сваёй штрафной пляцоўцы, быў зроблены накід на пляцоўку брамніка, і ангельскі форвард Джошуа Паркер дакладна прабіў галавой. На 50-й хвіліне памыліўся пры ўводзе мяча галкіпер БАТЭ Арцём Сарока, і ўсё таму ж Паркеру заставалася не спудлаваць з 16 мэтраў па пустой браме, піша БелаПАН.

Склад БАТЭ: Сарока; Жаўнерчык (Дубра, 46), Палякоў (Байдук, 77), Мілунавіч (Гайдучык, 68), Младэнавіч (Рыас, 68), Ліхтаровіч (Яблонскі, 46), Карніцкі (Клімовіч, 68), Рыас (М.Валадзько, 46), Бага (Гардзяйчук, 46), Стасевіч (Карп, 68), Радзівонаў (Сігневіч, 46).

У першым матчы другога турэцкага збору падапечныя Аляксандра Ермаковіча згулялі ўнічыю з бронзавым прызёрам чэмпіянату Грузіі клубам «Сіён» з Болнісі - 1:1 (гол у БАТЭ - Мікалай Сігневіч).

18 лютага БАТЭ згуляе з Грозненскім «Церакам», а на 20 лютага запланаваная сустрэча з малдоўскай «Дачыяй» з Кішынёва, якую трэнуе беларускі спецыяліст Алег Кубараў.

Вяртанне на радзіму запланаванае на 21 лютага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках