6 траўня 2024, панядзелак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы сцвярджаюць, што раскрылі сакрэт канца ледавіковага перыяду

8
Навукоўцы сцвярджаюць, што раскрылі сакрэт канца ледавіковага перыяду

Адкрыццё стала магчымым дзякуючы малюскам.

Навукоўцы заявілі, што выхад у атмасфэру змешчанага ў Паўднёвым акіяне вуглякіслага газу настолькі ўзняў тэмпературу паветра на планеце, што апошні ледавіковы перыяд на Зямлі закончыўся. З поўнай справаздачай аб рабоце спецыялістаў можна азнаёміцца ў часопісе Nature.

Падчас ледавіковых перыядаў канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў паветры складала прыкладна 185 частак на мільён, у эпоху пацяплення - да 280 частак на мільён. Пры гэтым акіяны заўсёды змяшчаюць прыкладна ў 60 разоў больш дыяксіду вугляроду, які можа быць выкінутая у атмасфэру праз геалагічныя працэсы, піша gazeta.ru.

Менавіта гэта і адбылося, на думку навукоўцаў, у канцы апошняга ледавіковага перыяду. Аналіз ракавін малюскаў той эпохі паказаў, што ў іх змяшчаецца вялікая колькасць слядоў вуглякіслага газу, а гэта значыць, што блізу 20 тысяч гадоў таму вады Паўднёвага акіяна (тэрыторыя паўднёвых сэктараў Ціхага, Атлантычнага ды Індыйскага акіянаў) выкінулі ў атмасфэру велізарную колькасць цяплічнага газу, які і прычыніўся да канца ледавіковага перыяду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках