6 траўня 2024, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харватыі ўступіла на пасаду першая жанчына-прэзідэнтка

4
У Харватыі ўступіла на пасаду першая жанчына-прэзідэнтка

Цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта Харватыі адбылася ў Заграбе.

Да прысягі прыведзеная 46-гадовая Колінда Грабар-Кітаравіч - самы малады прэзідэнт і першая жанчына на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе гэтай краіны.

Як паведамляе ТАСС, 11 студзеня 2015 года ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў яна атрымала перамогу над дзейным прэзідэнтам Івам Ёсіпавічам.

Адзетая ў элегантную сінюю сукню кіраўніца дзяржавы ўзнялася на сцэну, усталяваную на плошчы Святога Марка, дзе прынесла прысягу. Пасля чаго старшыня Канстытуцыйнага суда Ясной Амеец абвясціла, што новая прэзідэнтка ўступае на пасаду 19 лютага 2015 года, а ейны мандат будзе доўжыцца да 19 лютага 2020 года.

У сваёй інаўгурацыйнай прамове абраная прэзідэнтка абавязалася "служыць Харватыі і яе грамадзянам".

"Я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб Харватыя стала багатай краінай, з якой маладыя не будуць з'язджаць, дзе будзе нараджацца больш людзей, чым паміраць", - паабяцала яна.

"Наш стратэгічны нацыянальны інтарэс - новыя працоўныя месцы", - падкрэсліла Грабар-Кітаравіч. Яна таксама папярэдзіла аб "нулявой талерантнасці ў дачыненні да карупцыі". Паводле ейных слоў, Харватыя павінна быць адкрытая новым інвестыцыях, імкнуцца да павелічэння экспарту і шукаць новыя рынкі. Яна падкрэсліла важнасць "эканамічнай дыпламатыі". У сваёй прамове Грабар-Кітаравіч таксама згадала значэнне энэргетычнай бяспекі краіны і моцных узброеных сіл.

"Наш сталы стратэгічны інтарэс - уключэнне цэлага рэгіёну Паўднёва-Усходняй Еўропы ў ЕЗ. Мы таксама разлічваем развязаць з суседзямі ўсе адкрытыя пытанні, а ў стасунках з Сербіяй - гэта пытанні зніклых без вестак асоб (падчас ваенных канфліктаў 1990-х гадоў) і правы нацыянальных меншасцяў ", - заявіла яна, падкрэсліўшы таксама, што адной за найважнейшую мэту ўважае абарону харватаў, якія жывуць у Босніі і Герцагавіне.

"Мой мандат будзе прысвечаны маладым. Мы павінны даць ім працу, іхні голас павінен быць чутны", - падкрэсліла яна. Калінда Грабар-Кітаравіч адзначыла, што калі яна ішла на выбары, шмат хто ёй казаў, што краіна яшчэ не гатовая прыняць жанчыну-прэзідэнтку. Аднак гэта сталася не так, канстатавала яна.

Афіцыйна заняўшы пасаду 19 лютага, Калінда Грабар-Кітаравіч стане чацвёртым лікам лідэрам рэспублікі, што адлічвае сваю незалежнасць з 1991 года, пасля Франьё Туджмана, Стыпе Месіча і Іва Ёсіпавіча.

На цырымоніі інаўгурацыі ў Заграбе прысутнічалі дэлегацый 88 краін і міжнародных арганізацый. Аднак асаблівае значэнне тут надаецца прысутнасці прэм'ер-міністра Сербіі Аляксандра Вучыча, што ўспрымаецца як прыязны жэст, які дэманструе імкненне да нармалізацыі стасункаў паміж дзвюма дзяржавамі. "Я радая, што ў Заграбе збяруцца кіраўнікі суседніх краін, асабліва прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч", - заявіла Калінда Грабар-Кітаравіч перад інаўгурацыяй.

У сваю чаргу Вучыч сёння па прыбыцці ў Заграб падкрэсліў, што "для Сербіі і Харватыі важна глядзець у будучыню, думаць, што мы будзем рабіць найбліжэйшыя пяць, дзесяць, дваццаць гадоў, а не толькі пра тое, што была за папярэднія гады".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках