6 траўня 2024, панядзелак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША: Клінтан або Буш?

12

Амэрыканцы, магчыма, зноў будуць выбіраць паміж двума знаёмымі прозвішчамі ў 2016 годзе.

Раннія гонкі на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2016 года ў ЗША ўжо ідуць на ўсе застаўкі, між тым, абставіны ў дзвюх вядучых партыях характарызуюцца моцнымі адрозненнямі. Плойма рэспубліканцаў сур'ёзна задумваецца аб удзеле ў гонцы за Белы дом налета. Да гэтага моманту спіс узначальвае былы губернатар штата Фларыда Джэб Буш. Апошняе незалежнае апытанне грамадскай думкі, праведзенае ўніверсітэтам Quinnipiac, паказала моцныя шанцы Буша ў трох крытычных «нявызначаных» (штаты, дзе насельніцтва не аддае выяўнай перавагі ніводной з дзвюх партый-лідэраў) штатах - Пэнсільваніі, Флорыдзе і Агаё. Гістарычна кандыдаты, якія здабылі гэтыя штаты, становяцца прэзідэнтамі, перадае «Голас Амэрыкі».

Буш быў відавочным фаварытам Рэспубліканскай намінацыі ў сваім родным штаце Флорыда. Аднак ягонае лідэрства не такое відавочнае ў двух іншых штатах, дзе з ім спаборнічаюць губэрнатар штата Вісконсін Скот Уолкер і губэрнатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці.

У апытанні Quinnipiac Буш атрымаў 10-адсоткавую падтрымку ў Агаё і 12% у Пэнсільваніі, з некалькімі спаборнікамі, што наступаюць яму на пяты. Аднак ягоныя вынікі далёкія ад паказчыкаў безумоўнай лідэркі Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Клінтан стала відавочнай фаварыткай Дэмакратычнай намінацыі ва ўсіх трох штатах. Два іншыя прэтэндэнты - віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і сэнатар ад штата Масачусэтс Элізабэт Уорэн - моцна асталіся. Байдэн яшчэ не агучыў сваіх планаў на 2016 год, тады як Уорэн шматразова паўтарае, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Акрамя іх у розных крылах Дэмакратычнай партыі ёсць шэраг патэнцыйных намінантаў, у тым ліку былы губэрнатар штата Мэрылэнд Марцін О'Мэлі, незалежны сэнатара ад штата Вэрмонт Бэрні Сандэрс і былы сэнатар ад Вірджыніі Джым Ўэб.

Клінтан сутыкнецца з нейкай спаборнасцю ўнутры Дэмакратычнай партыі, аднак аналітык Quinnipiac Пітэр Браўн перакананы, што на гэтым этапе ні адзін з кандыдатаў не мае для яе рэальнай пагрозы: «Яна вельмі папулярная сярод дэмакратаў. Яе таксама вельмі добра ведаюць - што мае свае плюсы і мінусы. Аднак няма ніякага сумневу, што яна безумоўная лідэрка Дэмакратычнай намінацыі на 2016 год, калі яна наважыць выставіць сваю кандыдатуру».

Альтэрнатыва Бушу

На рэспубліканскім баку Джэб Буш робіць уражанне годнага спаборніка нароўні з намінантамі папярэдніх гадоў, сярод якіх ягоны брат Джордж Буш у 2000, Джон МакКейн у 2008 і Міт Ромні ў 2012. Разам з тым, відавочна, што шмат каго з рэспубліканцаў зусім не палохае пэрспэктыва кандыдацтва Буша - Крыс Крысці, Скот Уолкер, Майк Хукабіі, Бобі Джындал і Джордж Патакі гатовыя пазмагацца з Бушам за Белы дом. Яшчэ пяць дзейных сэнатараў выказалі розную ступень зацікаўленасці: Тэд Круз з Тэхаса, Ранд Пол з Кентукі, Марка Рубіё з Флорыды, Боб Коркер з Тэнэсі і Ліндсі Грэм з Паўднёвай Караліны.

Два ветэраны кампаніі 2012 года, здаецца, таксама рыхтуюцца да новай гонкі - былы сэнатар ад Пэнсільваніі Рык Санторум і былы губэрнатар Тэхаса Рык Пэры. Ёсць яшчэ і пачаткоўцы нацыянальнай палітычнай сцэны, сярод якіх былы амбасадар ЗША ў ААН Джон Болтан, хірург-пенсіянер Бэн Карсан і бізнэсвумэн Кэры Фіярына.

І ўсё ж Рэспубліканскае поле пачынаецца з Джэба Буша, якога ўжо папрасілі параўнаць сябе з двума былымі прэзідэнтамі з ягонай сям'і - з бацькам і з братам. Буш сцвярджае, што ён ужо здалеў выйсці з ценю сваіх знакамітых сваякоў за 8 гадоў губэрнатарства ў Флорыдзе.

Джэб Буш застаецца фаварытам большасці шэраговых рэспубліканцаў, якія хочуць вылучэння самага моцнага кандыдата супраць імавернай дэмакратычнай намінацыі Гілары Клінтан. «Аднак Буш сутыкнецца з унутранай апазіцыяй з боку рэспубліканцаў, якія жадаюць убачыць свежы твар у 2016, - кажа аналітык Рэспубліканскай партыі Скот Фулкнэр. - Джэб быў цудоўным губэрнатарам Флорыды, але ў Джэба не тое прозвішча. Я маю на ўвазе, Амэрыка рабіла рэвалюцыю, каб у нас не было дынастый».

Дэмакраты неадназначна ставяцца да кандыдацтва Джэба Буша - некаторыя бачаць у ім найбольш моцнага патэнцыйнага супраціўніка Гілары Клінтан. Аднак іншыя адзначаюць, што Джэбу Бушу давядзецца змагацца яшчэ і з «пахмельным сіндромам», якія засталіся ў амэрыканцаў ад працы ягонага старэйшага брата ў Белым доме. «Для нас стала сюрпрызам, як слаба выглядаў Джэб Буш у апошніх апытаннях, а пасля ўваходжання ў выбарчы цыкл з пэрспэктывай выбараў Клінтан-Буш, усё паказвае на тое, што Джэб Буш, магчыма, сутыкнецца з сур'ёзнымі праблемамі», - кажа сацыёлаг Стэн Грынбэрг.

Барацьба за пазнавальнасць

Сярод тых, хто спадзяецца стаць свежым тварам Рэспубліканскай партыі - сэнатар ад Кентукі Ранд Пол - фаварыт лібэртарыяў, якія імкнуцца да абмежавання ролі ўрада. Стрыманая пазіцыя Пола ў пытанні дазволу на ўдзел амэрыканскіх вайскоўцаў у замежных канфліктах вылучае яго сярод іншых рэспубліканцаў-спаборнікаў, такіх як сэнатар ад Флорыды Марка Рубіё, сэнатар ад Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэм, або губэрнатар Вісконсіна Скот Уолкер. Усе яны выступаюць за больш жорсткую палітыку ЗША да Ірану і «ІДІЛ», яны таксама не выключаюць патрэбы ўдзелу амэрыканскіх вайскоўцаў у вайне з тэрарыстамі на Блізкім Усходзе.

І хоць апошняе апытанне грамадскай думкі ў трох крытычных штатах паказала нязначную перавага Джэба Буша, аналітык Quinnipiac Пітэр Браўн кажа, што яшчэ занадта рана спяшацца з высновамі аб кампаніі наступнага года:

«Няўпэўненым лідэрам, калі такі наогул будзе, магчыма, стане Джэб Буш. І хоць Буш ні ў якай меры не такі моцны кандыдат для рэспубліканцаў, як Клінтан для дэмакратаў, тым не менш, Буш, напэўна - кандыдат, здольны скласці канкурэнцыю кожнаму іншаму».

Шмат якія рэспубліканцы спадзяюцца ўнікнуць паўтору кампаніі 2012 года, калі Міт Ромні ў канчатковым выніку быў намінаваны, але толькі пасля таго, як ягоная рэпутацыя быў падважаная сур'ёзнымі плягамі з боку канкурэнтаў-аднапартыйцаў. Стратэг Рэспубліканскай партыі Філіп Статс кажа, аднак, што будучая кампанія выявіла групу значна больш моцных рэспубліканцаў, кожны з якіх варты быць пачутым падчас дэбатаў.

І хоць пакуль ніхто яшчэ афіцыйна не заскочыў на бегавую дарожку, дэбаты сярод рэспубліканцаў ужо пачаліся, і, мяркуючы з ранніх прыкмет, гэта будзе доўгая, цяжкая і захапляльная бітва за рэспубліканскую намінацыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках