Віктар Ганчарэнка: Трэба набрацца досведу і ўзначаліць нацыянальную каманду
3- 16.02.2015, 10:44
- 8,114
Вядомы трэнер Віктар Ганчарэнка распавёў пра тое, чаму пасля растання з расейскай «Кубанню» адхіліў прапанову зборнай Беларусі.
- На наступны дзень пасля звальнення з «Кубані» паступіла прапанова ад «Растова», але я адмовіўся. На той момант яшчэ эмацыйна не адышоў ад звальнення і было цяжка прыняць такую складаную пастанову.
Чаму адмовіўся ўзначаліць зборную Беларусі? Хочацца напружанай, штодзённай працы. Трэба набрацца досведу і ўзначаліць нацыянальную каманду, маючы вялікі багаж за спіной, - заявіў Ганчарэнка, ягоныя словы прыводзіць championat.com.