Сяржук Сокалаў-Воюш сабраў $1860 для параненых украінскіх байцоў (Відэа)
4- 16.02.2015, 11:22
- 11,018
У суботу, 14 лютага, у Нью-Ёрку адбыўся дабрачынны канцэрт, арганізаваны беларуска-амерыканскім аб'яднаннем «Пагоня».
Пра гэта charter97.org паведаміў старшыня аб'яднання «Пагоня» Віталь Зайка.
На канцэрце выступіў паэт, спявак і музыка Сяргей Сокалаў-Воюш. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу параненым украінскім вайскоўцаў.
Вядомы бард выканаў свае знакамітыя песні, такія як «Аксамітны летні вечар», «Верны конь», «Ніколі», «Маналог Случчака», так і пазнейшыя творы, такія як «Песні Лісоўчыкаў», «Майдан», і цалкам новыя. Прагучалі таксама ўкраінскія песні.
На канцэрце было сабрана 1860 даляраў. Гэтая сродкі пойдуць на пратэзы для цяжка параненых украінскіх патрыётаў.