У Менск прыбыў кіраўнік МЗС Ірана
- 16.02.2015, 11:49
- 4,256
Міністр замежных спраў Ірана Джавад Зарыф 16-18 лютага наведвае Беларусь з афіцыйным візітам.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
У рамках візіту адбудзецца сустрэча Зарыфа з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.
Паводле вынікаў сустрэчы запланаваныя кантакты міністраў з прадстаўнікамі СМІ.