6 траўня 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура і суд адмаўляюцца караць злодзеяў-міліцыянтаў

4
Пракуратура і суд адмаўляюцца караць злодзеяў-міліцыянтаў

Жыхар Смалявічаў паўгода спрабаваў дамагчыся пакарання супрацоўнікаў міліцыі, якія скралі ў яго бел-чырвона-белы сцяг.

Пра гэта ён распавёў сайту charter97.org.

«Смалявіцкая міліцыя канфіскавала сцяг, замацаваны на маім прыватным агародзе без складання пратакола. Я спрабаваў падаваць скаргу на незаконную канфіскацыю сцяга ў Смалявіцкую пракуратуру, але яны перанакіравалі маю скаргу ў МУС, адкуль мне даслалі ліст, што службовая праверка не выявіла факт парушэння закона. Яны як заўсёды выгароджваюць сваіх. Я нават падаваў пазоў у смалявіцкі суд і кожны раз суд знаходзіў прычыны каб адмовіць у пасяджэнні. Атрымліваецца, што я не магу абараняць свае законныя правы», - распавёў ён.

Чытач спадзяецца, што зможа скончыць справу і пакараць крыўдзіцеляў пасля змены ўлады.

«Я перабраў усе законныя шляхі, і не дамогся выніку. Застаецца чакаць пакуль зменіцца ўлада. Тады я змагу падаць на іх пазоў у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі», - дадаў ён.

Калі вы сталі ўдзельнікам ці сведкам такога здарэння, вы можаце паведаміць пра гэта па адрасе charter97@gmail.com.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках