Валгаградскіх дэсантнікаў паднялі па трывозе
10- 16.02.2015, 17:43
- 32,937
У Валгаградскай вобласці 16 лютага дэсантна-штурмавое падраздзяленне ПДВ было ўзнятае па трывозе.
Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка прэс-службы ПДВ Ірыну Круглову.
«Сёння па загадзе камандуючага Паветрана-дэсантнымі войскамі (ПДВ) з мэтай раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці быў праведзены пад’ём па трывозе асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ, якая дыслакаваная ў Валгаградскай вобласці», - заявіла Круглова.
Адзначаецца, што цяпер падраздзяленні брыгады накіроўваюцца ў мясцовасць, дзе выканаюць мерапрыемствы ў прывядзенні ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці.
Раней стала вядома, што расейскія дэсантнікі ў 2015 годзе правядуць вучэнні ў 20 краінах.
Фота: mk.ru