Кабзон прапанаваў абмежаваць русафобам выезд з Расеі
91- 16.02.2015, 18:50
- 49,652
Спявак Іосіф Кабзон прапанаваў абмежаваць русафобам выезд з Расеі.
Пра гэта паведамляе РІА «Новости».
«Я абмежаваў бы выезд адсюль русафобам. Паклёпнічайце дома, плюйце, абражайце краіну, дзеячаў. За мяжу я б не стаў пускаць, - заявіў Кабзон. - Русафобы, якія як хочаш абражаюць нашае жыццё, яны таксама выязджаюць: у Амерыцы іх прымаюць, у Еўропе іх прымаюць. Я б абмежаваў іх выезд. Не забараніў, а абмежаваў, і гэта было б правільна. Змагайцеся з цяжкасцямі тут, у сябе, на радзіме».
Артыст падкрэсліў, што ў Расеі кожны можа выказваць сваё меркаванне праз СМІ.
Раней стала вядома, што Кабзон уключаны ў санкцыйны спіс Еўразвязу. Пазней паведамлялася, што спявак ганарыцца тым, што апынуўся ў адным спісе з патрыётамі Расеі.