7 траўня 2024, aўторак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух транспарту ў цэнтры Менска сёння абмяжуюць

2
Рух транспарту ў цэнтры Менска сёння абмяжуюць

Аўтамабілістам рэкамендуецца аб'язджаць плошчу Перамогі, а пасажырам грамадскага транспарту - скарэктаваць маршрут руху па праспекце Незалежнасці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў «Мінтрансе».

У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты і часовым абмежаваннем руху транспартных сродкаў на плошчы Перамогі з 21.00 да 22.00 18 лютага:

рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў №№100, 115Э арганізуецца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў абодвух напрамках без выканання прыпынкаў на змененым участку;

рух аўтобусаў маршрутаў №№18 і 26 арганізуецца па вуліцах Захарава, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынку «Праспект Незалежнасці» у напрамку пасёлка Навінкі і прыпынку «Казлова» у напрамку ДС «Усходняя» ;

рух аўтобусаў прыгараднага маршруту №300Э ад аўтавакзала "Цэнтральны" арганізуецца па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку - па праспекце Незалежнасці, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай.

Такім чынам, пасажырам наземнага транспарту на адрэзку ад галоўнага паштамта да трамвайных шляхоў па вуліцы Казлова прыйдзецца дабірацца да вызначанай мэты альбо пешшу, альбо на метро. Добра, што гэтая нязручнасць будзе доўжыцца ўсяго толькі гадзіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках