6 траўня 2024, панядзелак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Сазонаў: Актывісты - як у «Мюлера пад каўпаком» (Відэа)

1

Грамадскія актывісты і праваабаронцы ў Беларусі падпадаюць асабоваму надгляду пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Пільная ўвага памежнікаў да палітычна-актыўных грамадзянаў асабліва абвастраецца напярэдадні значных палітычных падзей. Праваабаронцы мяркуюць, што ў краіне створаная сістэма так званага палітычнага вышуку, а лідары апазіцыі ўносяцца ў «чорныя спісы», якімі кіруюцца памежнікі пры вядзенні ўважлівага надгляду актывістаў на мяжы, піша ПЦ «Вясна».

Апошнія факты. У канцы 2014 на памежным пераходзе «Гудагай» для правядзення асабовага мытнага надгляду памежнікі знялі з цягніка намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. 28 снежня ён вяртаўся з Вільні ў Менск. Падчас стараннага надгляду палітык быў вымушаны здымаць вопратку і нават абутак.

А 16-га студзеня аўтамабіль гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава прыцягнуў увагу работнікаў дзяжурных на памежным пераходзе «Брузгі». Віктар Сазонаў яшчэ з двума грамадска-палітычнымі актывістамі вяртаўся ў Беларусь з Польшчы. Ягоную машыну загналі ў ангар і правялі праверку. Таксама старанна і па некалькі разоў правяралі асабістыя рэчы. Пасля тэлефонных кансультацый мытнікі загналі аўтамабіль нават на рэнтгенаўскі надгляд. І толькі пасля ягоным актывістам далі на подпіс спецыяльна складзеныя паперы і дазволілі паехаць дадому.

Праваабаронца Віктар Сазонаў - адзін з рэкардсменаў у затрыманнях і надглядзе на мяжы. Такіх выпадкаў, аб якім ён падрабязна распавядае сёння, праваабаронца можа ўспомніць дзесяткі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках