7 траўня 2024, aўторак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае падвышэнне тарыфаў на інтэрнэт і тэлефанію

29
Беларусаў чакае падвышэнне тарыфаў на інтэрнэт і тэлефанію

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі разглядае пытанні падвышэння тарыфаў на інтэрнэт і тэлефанію.

Як паведамляе БелаПАН, пра гэта 18 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску праінфармаваў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

З ягоных слоў, міністэрствам разглядаюцца пытанні аб павелічэнні тарыфаў на рэгуляваныя паслугі да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў. Пры гэтым Сяргей Папкоў звярнуў увагу, што страты «Белтэлекама» ад рэгуляваных тарыфаў на паслугі сувязі склалі летась прыкладна 1 трлн. рублёў.

Міністр нагадаў, што летась не раз павялічваліся тарыфы для фізічных і для юрыдычных асоб. «Паводле узгодненага з Мінэканомікі плана, да канца 2014 года практычна давялі да кампенсацыі паслугі, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам у тэлефаніі, а ў 2015 годзе павінны прывесці да пакрыцця выдаткаў паслугі для фізічных асоб. Гэта абумоўлена яшчэ і тым, што ў рамках ЕАЭС мы абавязаны забяспечыць кампенсацыю тарыфаў», - адзначыў Папкоў.

Акрамя гэтага, Мінсувязі будзе разглядаць «у рамках інфляцыі, у той ці іншай меры, падвышэнне тарыфаў на інтэрнэт-тэхналогіі». Апошні раз, нагадаў міністр, гэтыя тарыфы падвышаліся ў пачатку 2014 года.

«Мы будзем разглядаць пытанні падвышэння тарыфаў на інтэрнэт-тэхналогіі ў разумных межах. Мы разумеем, што гэтая паслуга ў пэўнай ступені носіць сацыяльны характар, але ў статуце любога прадпрыемства запісана, што гаспадарчая дзейнасць павінна прыносіць прыбытак. Патрэбныя крыніцы фінансавання інвестпраектаў, сеткі трэба будаваць і развіваць, плаціць людзям заробак», - сказаў на заканчэнне Сяргей Папкоў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках