7 траўня 2024, aўторак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы: Падвышэнне мінімальнага стажу да 15 гадоў - яшчэ мяккае патрабаванне

23
Мінпрацы: Падвышэнне мінімальнага стажу да 15 гадоў - яшчэ мяккае патрабаванне

У Беларусі пакуль не прадугледжваецца чарговага падвышэння мінімальнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі.

"Да сёння пытанне аб падвышэнні мінімальнага стажу, патрэбнага для прызначэння пенсіі, не разглядаецца", - заявіў падчас анлайн-канферэнцыі ў БелТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Разам з тым Кавалькоў заўважыў, што "нават падвышаны са студзеня гэтага года да 15 гадоў мінімальны перыяд працы з выплатай узносаў - досыць мяккае патрабаванне для наступнага працяглага атрымання пенсіі".

"Параўнайце: патрэбныя 15 гадоў працы амаль у 2,5 разы меншыя за перыяд працоўнай актыўнасці (ад 18 да 55-60 і больш гадоў). Пры гэтым перыяд атрымання пенсіі (больш за 20 гадоў) перавышае перыяд фармавання права на пенсію. Таму ў перспектыве розніца паміж перыядам фармавання права на пенсію (гэта значыць, патрабаваным стажам) і перыядам атрымання пенсіі будзе паступова скарачацца", - сказаў намеснік міністра.

"У варунках старэння насельніцтва ўзрастае патрэба ў дадатковых сродках і больш рацыянальным іх выкарыстанні. Таму патрабаванні для атрымання права на дзяржаўную пенсію становяцца больш жорсткімі. 15-гадовы мінімальны страхавы стаж патрабуецца ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне. У Расеі ён павялічваецца да 15 гадоў паступова. У краінах Еўразвязу патрабаваны стаж, як правіла, яшчэ вышэйшы", - дадаў Кавалькоў.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі будуць захаваныя льготы сацыяльна ўразлівым катэгорыям - напрыклад, шматдзетным маці, інвалідам з дзяцінства, іх бацькам.

Нагадаем, Лукашэнка раней прапанаваў павялічыць стаж для прызначэння працоўных пенсій да 20 гадоў.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках