7 траўня 2024, aўторак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны вясковец зладзіў салют з артылерыйскага снарада

3
П'яны вясковец зладзіў салют з артылерыйскага снарада

Следства распачало крымінальную справу ў дачыненні да падпальшчыка неразарванага боепрыпасу пад Слонімам.

Слонімскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачатыя дзве крымінальныя справы паводле факту прычынення ў навагоднюю ноч цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці з прычыны незаконных дзеянняў, звязаных з выбуховым рэчывам i боепрыпасам (арт.155 і ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамілі charter97.org у СК.

Высветлена, што 1 студзеня каля гадзіны ночы 54-гадовы жыхар адной з вёсак Слонімскага раёна, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, наважыў зладзіць салют каля сельскага клуба. З гэтай мэтай прынёс з уласнага гаража не разарваны боепрыпас, выяўлены некалькі гадоў таму на палігоне, і падпаліў яго. У выніку адбыўся выбух. Ад аскепкаў нязначна пацярпеў сам падпальшчык і ягоны знаёмы, а 24-гадовая аднавяскоўка, якая знаходзілася побач, атрымала цялесныя пашкоджанні, якія экспэрты аднеслі да катэгорыі цяжкіх.

У рамках расследавання абставінаў таго, што адбылося, следчыя прызначылі выбуховатэхнічную экспэртызу, якая выявіла, што цялесныя пашкоджанні прычыненыя фрагментам асвятляльнага артылерыйскага снарада, які з'яўляецца выбуховай прыладай і баявым прыпасам спецыяльнага прызначэння.

Акрамя таго, пры вобшуку следчыя выявілі дома ў падазраванага патрон, які таксама накіраваны на экспэртызу для высвятлення прыналежнасці да боепрыпасаў, прыдатных для стральбы.

Выяўлена, што раней падазраваны не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, аднак злоўжываў спіртнымі напоямі. Канчатковая прававая ацэнка ягоным дзеянням будзе дадзеная паводле вынікаў расследавання з улікам высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках