6 траўня 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія крамы могуць памяняць «прапіску»

3
Менскія крамы могуць памяняць «прапіску»

Гандлёвыя цэнтры Менска можа чакаць «міграцыя» аператараў.

Менск сутыкнуўся з празмернасцю гандлёвых плошчаў: арэндныя стаўкі для рытэйлераў будуць зніжацца, аператары - «міграваць», а прыход сусветных брэндаў першай велічыні адкладаецца мінімум на год. Пра гэта charter97.org паведаміў кіраўнік праектаў у гандлёвай нерухомасці «Твая сталіца. Нерухомасць для бізнэсу» Зміцер Дробышаў.

На рынку наступіў «час арандатара». Дэвелаперы ўжо адчуваюць складанасці з прыцягненнем аператараў як у новыя, так і ў раней пабудаваныя аб'екты з высокім узроўнем вакантнасці. Вялікі аб'ём прапановы на рынку дае рытэйлерам шырокія магчымасці выбару памяшканняў.

У гэтым годзе тэндэнцыя захаваецца - чакаецца, што горад прырасце на рэкордныя 200 тысяч кв.м гандлёвых плошчаў. Тым самым прапанова яшчэ больш перавысіць попыт, што прывядзе да зніжэння ставак арэнды. Ціск на рынак таксама будуць аказваць нявызначаная макраэканамічная сітуацыя і працэсы, якія праходзяць у валютна-фінансавай сферы.

Цяпер у Менску на тысячу жыхароў прыпадае каля 190 кв.м плошчаў буйных гандлёвых цэнтраў фармату «fashion». Вакантнасць у такіх аб'ектах паводле вынікаў мінулага года вар'явалася ў межах 5-7%. Цягам найбліжэйшага года гэты паказчык заканамерна ўзрасце.

Разам з тым, памяшканні ў знакавых аб'ектах разыходзяцца даволі хутка. «Попыт на гандлёвыя цэнтры ў першую чаргу вызначае не велічыня арэндных ставак, а размяшчэнне аб'екта ў месцах інтэнсіўных пешаходных патокаў. Менавіта такія гандлёвыя цэнтры ўяўляюць цяпер найбольшую цікавасць», - растлумачыў Зміцер Дробышаў. У гэтым годзе рынак могуць захліснуць «міграцыі» арандатараў.

Даходнасць праектаў у сферы гандлёвай нерухомасці ў Менску застаецца досыць высокай. «Рэнтабельнасць праектаў у 2015 годзе хоць і знізіцца, але нязначна - пісьменнае пазіцыянаванне аб'ектаў разам з гнуткай арэнднай палітыкай дазволяць дэвелаперам пазбегнуць вялікіх страт праз прастоі аб'екта», - мяркуе экспэрт.

Прыход у Беларусь буйных брэндавых сетак (Inditex, New Look, New Yorker і г.д.) пераносіцца мінімум на год. Беларускія дэвелаперы і рытэйлеры будуць старацца адкрываць брэндавыя крамы па франшызе. У першую чаргу гэта тычыцца ўладальнікаў буйных гандлёвых цэнтраў, запоўніць якія складаней за ўсё.

Насычэнне рынку гандлёвымі плошчамі змушае дэвелапераў ісці на саступкі. «На рынку ўзрастае папулярнасць механізму фармавання ўзроўню арэндных ставак у залежнасці ад аб'ёму абароту або ўзроўню вакантнасці аб'екта. Рынак становіцца бліжэйшым да арандатара», - адзначыў прадстаўнік «Тваёй сталіцы. Нерухомасць для бізнэсу».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках