6 траўня 2024, панядзелак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы жывуць у сярэднім за 10 даляраў на дзень

22
Беларусы жывуць у сярэднім за 10 даляраў на дзень

Гэта больш, чым у 2013 годзе, але купіць на гэтыя грошы мы па-ранейшаму можам столькі ж.

За мінулы год грашовыя прыбыткі кожнага беларуса склалі ў сярэднім 4 мільёны 592 тысячы на месяц (ці блізу 153 тысяч на адзін дзень). Ад сярэдняга заробку гэты паказчык адрозніваецца адразу двума крытэрамі. Па-першае, у разліках улічваюць не толькі працоўных беларусаў, але наогул усіх жыхароў краіны, у тым ліку і дзяцей, і пенсіянераў. А па-другое, акрамя заробкаў да гэтай лічбы дадаюцца яшчэ і іншыя крыніцы даходу: напрыклад, дапамогі, стыпендыі або нават прыбытак ад продажу гародніны з уласнага агарода. Дарэчы, што да заробку - гэта ўсяго толькі 63,8% ад агульных прыбыткаў усіх беларусаў за мінулы год (а яны склалі 522,1 трыльёна рублёў). Прыкладна пятая частка гэтай сумы (20,9%) - пенсіі, стыпендыі, дапамогі і гэтак далей. Яшчэ 10,4% беларусы зарабілі прадпрымальніцтвам, а 4,9% - гэта даход ад уласнасці ды іншыя прыбыткі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дарэчы, у 2013 годзе сярэдні даход аднаго беларуса на месяц складаў усяго 3 мільёны 894 тысяч - на 699 тысяч менш, чым у 2014-м. Праўда, пры гэтым рэальныя грашовыя прыбыткі (гэта значыць даходы за вылікам усіх падаткаў і з папраўкай на інфляцыю) у мінулым годзе ў параўнанні з 2013 выраслі ўсяго на 0,1%. А гэта азначае, што грошай у нашых кішэнях хоць і стала больш, але дазволіць сабе на іх мы ўсё адно можам столькі ж, колькі і раней.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках