6 траўня 2024, панядзелак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гішпанскай палітэхніцы разлічылі кошт Крышціяну Ранальду

6
У гішпанскай палітэхніцы разлічылі кошт Крышціяну Ранальду

Даследчая група політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі разлічыла кошт футбаліста мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Ранальду.

Паводле звестак Marca, 30-гадовы партугалец быў ацэнены на 149 млн еўраў.

Лічба была атрыманая шляхам вывучэння нядаўніх вялікіх трансфэраў. Напрыклад, даследчыкі прынялі да ўвагі пераходы Луіса Суарэса з «Лівэрпуля» ў «Барсэлону» (блізу 80 мільёнаў еўраў), Дыега Косты з «Атлетыка» у «Чэлсі» (38 мільёнаў) і Гарэта Бэйла з «Тотэнхэма» ў «Рэал» (100 мільёнаў еўраў), піша Lenta.ru.

Таксама ў палітэхніцы ўлічылі цэлы шэраг розных крытэраў, у тым ліку ўзрост, гульнявую статыстыку і асабовыя якасці Ранальду. Навукоўцы мяркуюць, што выпрацаваная імі методыка надалей будзе выкарыстоўвацца ў разліках аптымальнага кошту футбалістаў.

Крышціяну Ранальду быў набыты мадрыдскім «Рэалам» у «Манчэстэр Юнайтэда» ў 2009 годзе за 93 мільёны еўраў. На той час гэта была самая вялікая сума кампэнсацыі, выплачаная за футбаліста. У складзе «Рэала» нападнік здабыў чэмпіянат Гішпаніі, Лігу чэмпіёнаў-2014 і некалькі нацыянальных трафеяў. У студзені 2015-га партугалец стаў уладальнікам «Залатога балона»-2014 - прыза, які ўручаецца найлепшаму футбалісту года.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках