7 траўня 2024, aўторак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі аэрапорта «Мінск 2» парушаюць Мытны кодэкс?

4
Супрацоўнікі аэрапорта «Мінск 2» парушаюць Мытны кодэкс?

Праз нястачу мытнікаў тэрміны рэгістрацыі тавараў былі падоўжаныя на 10 дзён.

Згодна з артыкулам №196 Мытнага кодэкса, «выпусканне тавараў павінна быць закончанае мытным органам не пазней за адзін працоўны дзень, наступны за днём рэгістрацыі мытнай дэкларацыі». Акрамя гэтага, тэрміны выпускання тавараў «могуць быць прадоўжаны на час, патрэбны для правядзення ці заканчэння формаў мытнага кантролю, з пісьмовага дазволу кіраўніка (начальніка) мытнага органа, ўпаўнаважанага iм намесніка кіраўніка (начальніка) мытнага органа або асоб, якiя iх замяняюць, і не можа перасягаць 10 (дзесяці) працоўных дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі мытнай дэкларацыі, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам».

Чытач Сяргей Кунцэвіч паведаміў charter97.org, што выпусканне тавараў за 6 лютага на мытні Нацыянальнага аэрапорта «Мінск-2» не праводзілася. З размовы чытача з супрацоўнікам мытнай службы вынікае, што на мытні аэрапорта «Мінск 2» працуе толькі 1 чалавек.

«Малады чалавек, я не паспяваю, я сёння адна на рэгістрацыі і не магу зрабіць 70 дэкларацый за дзень. У мае магчымасці ўваходзіць толькі 20. У змене рэгіструю дэкларацыі толькі я, сёння субота, заўтра два інспектары на рэгістрацыі, таму да панядзелка дакладна штосьці будзе», - кажа супрацоўніца мытні ў тэлефоннай размове.

Рэгістрацыя цікавага для чытача тавару працягнулі на 10 дзён з прычыны нястачы супрацоўнікаў.

«Напэўна, гэта вельмі важкая прычына, каб падоўжыць тэрміны выпускання тавараў: брак персаналу ў мытні. За змяшчэнне тавараў на складзе часовага захоўвання трэба плаціць з віны мытных органаў. Не паспяваюць яны, а плачу я», - адзначае чытач.

Ён піша, што парушэнні такога кшталту мелі месца неаднаразова.

«Кожны раз даводзіцца чакаць па 3-4 дні без адказу», - скардзіцца чытач.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках