6 траўня 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA паказала здымак Цэрэры з таямнічымі белымі плямамі

3

Гэта выява - найбольш якасная з усіх існых здымкаў планеты-карліка.

Аўтаматычная міжпланетная станцыя NASA Dawn атрымала новы здымак карлікавай планеты Цэрэра, найбуйнейшага аб'екта ў астэроідным поясе паміж арбітай Марса і Юпітэра. Аб гэтым паведамляецца на сайце NASA. На здымку на Цэрэры прыкметныя белыя плямы, прырода якіх застаецца нявызначанай, піша Lenta.ru.

У момант атрымання здымка (12 лютага 2015) зонд знаходзіўся на адлегласці 83 тысячы кіламетраў ад нябеснага цела. 6 сакавіка, наблізіўшыся да Цэрэры, станцыя стане яе штучным спадарожнікам і, сярод іншага, зробіць новыя здымкі паверхні аб'екта.

Асноўная мэта місіі Dawn палягае ў даследаванні Цэрэры і астэроіда Веста, паблізу якога апарат знаходзіўся са жніўня 2011-га на цягам года. За гэты час Dawn зняў паверхню астэроіда, здымак дазваляе стварыць першую высокадакладную карту гэтага касмічнага цела.

Зонд NASA Dawn быў запушчаны 27 верасня 2007 з дапамогай ракеты-носьбіта Delta 2 з касмадрома на мысе Канаверал. Кошт праекта складае амаль 500 мільёнаў даляраў.

У 2006 годзе на XXVI Генеральнай асамблеі Міжнародны астранамічны звяз прыняў пастанову залічыць Цэрэру не да астэроідаў, як меркавалася раней, а да карлікавых планет.

Цэрэра была адкрытая ў 1801 годзе італійцам Джузэпэ Піяцы і названая ў гонар старажытнарымскай багіні ўрадлівасці. Дыяметр касмічнага аб'екта складае 950 кіламетраў, што робіць яго самым буйным нябесным целам у поясе астэроідаў.

Фота: NASA

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках