7 траўня 2024, aўторак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свята Роднай Мовы» пройдзе ў Мінску 22 лютага

2

22 лютага на двух паверхах бізнэс-клубу Imaguru (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4) адбудзецца «Свята Роднай Мовы».

Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які з ініцыятывы UNESCO традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, паведамляюць «Беларускія навіны».

У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Ідэя свята — паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Свята пачнецца ў 14.00. Кошт квіткоў: 30 тысяч. Квіткі можна будзе набыць у касе бізнес-клубу Imaguru ў дзень мерапрыемства на ўваходзе ў будынак. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках