5 траўня 2024, Нядзеля, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць менчукоў за «камуналку» вырасла на 5 мільярдаў

2
Запазычанасць менчукоў за «камуналку» вырасла на 5 мільярдаў

Пратэрмінаваная запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі вырасла з 6 млрд 108 млн рублёў (3,7% асабовых рахункаў) да 10 млрд 929 млн рублёў (4,9% асабовых рахункаў).

Пры гэтым, як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» ў ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка», агульная колькасць асабовых рахункаў павялічылася з 625 948 да 638 286. З іх неаплачанымі на 1 студзеня 2014 года і 1 лютага 2015 былі 19 355 і 25 557 адпаведна.

Найбольшая колькасць неплацельшчыкаў, як і год таму, пражывае ў Партызанскім і Цэнтральным раёнах. Пры гэтым самая шматлікая катэгорыя ўхілістаў, якія маюць запазычанасць звыш 3 гадоў, размешчаная ў Заводскім раёне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках