26 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два польскія вайсковыя караблі сутыкнуліся падчас вучэнняў

6

У Балтыйскім моры падчас манеўраў сутыкнуліся два караблі Вайскова-марскіх сіл Польшчы.

Як паведамляе выданне trojmiasto.pl, адбылося, згодна з фармулёўкай польскіх вайскоўцаў, «невялікае судакрананне» паміж ракетным фрэгатам «Генерал Тадэвуш Касцюшка» і выратавальным суднам «Лех».

Фота: Michał/czytelnik Trojmiasto.pl

Як адзначаецца ў паведамленні, караблі павінны былі ўдзельнічаць у манеўрах яшчэ тыдзень таму, але ўжо ў сераду, 18 лютага, праз тое, што здарылася ім давялося вярнуцца на базу - у порт у Гдыні, піша Lenta.ru.

«Нічога страшнага не адбылося. Караблі проста даткнуліся адзін да аднаго. Назваць гэта сутыкненнем было б перабольшаннем, хутчэй, гэта было проста судакрананне», - адзначыў капітан Пшэмыслаў Планецкі, прадстаўнік Трэцяй флатыліі караблёў у Гдыні.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 16 лютага, падчас хвалявання мора, як мяркуецца, праз памылку аднаго з караблёў пры манеўраванні. Створаная камісія для высвятлення прычын інцыдэнту. Праводзіцца ацэнка шкоды, пасля якой пачнецца рамонт карпусоў пацярпелых караблёў. Паводле папярэдніх звестак, шкода невялікая і працяглага знаходжання ў порце не запатрабуе.

Фота: Michał/czytelnik Trojmiasto.pl

Фота: Michał/czytelnik Trojmiasto.pl

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках